Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі сустрэўся з навучэнцамі сталічнай гімназіі № 29
24 лістапада 2022 г. у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" (ШАГ) намеснік Міністра юстыцыі Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч наведаў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Гімназія № 29 г. Мінска" і правёў занятак для навучэнцаў 11 класаў на тэму "Гонар за Беларусь. Нашая прамысловасць – надзейны падмурак незалежнасці».
У сваім выступленні намеснік Міністра расказаў аб ролі прамысловасці як апоры і рухаючай сілы эканомікі беларускай дзяржавы, яе значэнні для ўстойлівага развіцця нашай рэспублікі і забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця насельніцтва.
Сяргей Аляксеевіч таксама асвятліў асноўныя напрамкі работы і актуальныя задачы, якія стаяць перад Міністэрствам юстыцыі, спыніўся на змяненнях і дапаўненнях, унесеных у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на рэферэндуме ў лютым 2022 года, акцэнтаваў увагу на ключавых прынцыпах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, а таксама адказаў на пытанні школьнікаў.
Навучэнцы і адміністрацыя гімназіі выказалі словы падзякі на адрас намесніка Міністра юстыцыі за праведзены занятак.
