29 ліпеня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мазырскага раёна за студзень-чэрвень 2022 года.
У рамках рабочага візіту Алег Кот таксама правёў прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі, наведаў установу "Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры", азнаёміўся з арганізацыяй работы службы "адно акно" Мазырскага райвыканкама.
У праграму рабочай паездкі таксама было ўключана наведванне аддзела ЗАГС Мазырскага райвыканкама і Мазырскага міжраённага аддзела прымусовага выканання. Алег Мікалаевіч вывучыў умовы размяшчэння супрацоўнікаў, тэхнічнае забеспячэнне службовай дзейнасці, пацікавіўся праблемнымі пытаннямі ў арганізацыі выканаўчага вядзення.