Сумеснае пасяджэнне Рэспубліканскай і мясцовых грамадскіх назіральных камісій адбылося ў Міністэрстве юстыцыі

У Міністэрстве юстыцыі адбылося сумеснае пасяджэнне Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі з назіральнымі камісіямі пры галоўных упраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія ажыццяўляюць кантроль за органамі і ўстановамі, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.

На пасяджэнні абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці грамадскіх назіральных камісій у рэспубліцы, падведзены вынікі іх працы ў 2021 годзе, зацверджаны план работы на першае паўгоддзе 2022 года, у якім вызначаны ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы для наведвання ў 2022 годзе. Прадстаўнікі грамадскіх назіральных камісій у ходзе сваіх выступаў таксама ўдзялілі ўвагу пытанням ўзаемадзеяння грамадскіх назіральных камісій з органамі і ўстановамі, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, унеслі прапановы па далейшаму развіццю дзейнасці гэтых камісій.

Актыўны ўдзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступілі з актуальнымі тэмамі, расказалі аб змяненнях, праведзеных у мэтах паляпшэння ўмоў утрымання і забеспячэння асуджаных, а таксама аб праграме рэсацыялізацыі былых асуджаных.

уверх