Справаздачна-выбарная канферэнцыя членаў Мінскай абласной калегіі адвакатаў прайшла 28 студзеня 2022 года
Удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі прыняла намеснік начальніка ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Таццяна Сашчэка. У сваім выступленні яна нагадала прысутным аб важнасці ўдзелу ў маючай адбыцца гістарычнай для краіны падзеі – рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Выступаючы перад прысутнымі, Таццяна Канстанцінаўна адзначыла, што адвакатура, нягледзячы на няпросты для краіны мінулы год, у цэлым прафесійна справілася са сваімі асноўнымі задачамі. Разам з тым не абышлося і без праблем, якія адмоўна адбіліся на іміджы адвакатуры. Некаторыя адвакаты, у тым ліку Мінскай абласной калегіі, забыўшыся на сваю ролю ў грамадстве, сваімі дзеяннямі дыскрэдытавалі адвакатуру, здзейсніўшы правіны, несумяшчальныя са званнем адваката.
У сувязі з гэтым увага прысутных была звернута на няўхільнае выкананне Правілаў прафесійнай этыкі адваката, фарміраванне высокапрафесійнага адвакацкага корпуса і на неабходнасць эфектыўнай работы інстытута настаўніцтва над зноў прынятымі адвакатамі. Адвакат у мэтах аказання кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі абавязаны ўвесь час працаваць над сабой і павышаць свой прафесійны ўзровень.
У сваім выступленні Таццяна Сашчэка падкрэсліла, што пытанне даступнасці юрыдычнай дапамогі павінна заставацца для адвакатуры прыярытэтным напрамкам, паколькі мае найбольшую важнасць для грамадзян.
Усімі ўдзельнікамі канферэнцыі аднадушна была падтрымана ідэя стварэння музея Мінскай абласной калегіі адвакатаў у Год гістарычнай памяці.
Падчас канферэнцый адвакаты выбралі кіруючы склад калегіі. Яе новым старшынёй абраны Церашкоў Максім Сяргеевіч.
Фота БРКА
