Наталля Філіпава: прынцып сацыяльнай справядлівасці выконваецца на ўсіх стадыях нарматворчага працэсу

Улічваючы невымерную важнасць сацыяльнай накіраванасці нашай дзяржавы, дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі прымаюцца меры па няўхільным выкананні прынцыпу сацыяльнай справядлівасці на ўсіх стадыях нарматворчага працэсу, заявіла Наталля Філіпава падчас работы круглага стала "Удзел грамадзян у нарматворчым працэсе і прававая асвета".

Сёння Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіць міжнародны навукова-практычны круглы стол "Удзел грамадзян у нарматворчым працэсе і прававая асвета". Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, міністэрстваў і іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, устаноў культуры і адукацыі - усяго каля 300 чалавек з Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана.

У ходзе мерапрыемства быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў аб рабоце па прававой асвеце грамадзян, якая праводзіцца прадстаўнікамі розных прафесійных сфер. Разгледжаны механізмы забеспячэння эфектыўнай камунікацыі дзяржавы і грамадзян, сучасныя фарматы ўцягвання грамадскасці ў нарматворчы працэс, якасць прававой работы з насельніцтвам, патэнцыял сучасных ІКТ у прававой асвеце. Увага ўдзелена дзейнасці цэнтраў прававой інфармацыі, прававых класаў ва ўстановах адукацыі, прафілактычнай рабоце сярод непаўналетніх і інш.

У праграму круглага стала ўваходзіла пленарнае пасяджэнне, дыскусійныя панэлі "Сучасныя падыходы і тэндэнцыі прававой асветы" і "Удзел грамадзян у нарматворчым працэсе: формы, спосабы і перспектывы", прэзентацыі, тэматычныя выставы.

Аб пытаннях рэалізацыі прынцыпу сацыяльнай справядлівасці ў нарматворчым працэсе расказала першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава.

У сваім выступленні яна адзначыла, што павышэнне ўзроўню прававой культуры насельніцтва, удзел грамадзян у нарматворчым працэсе - гэта важныя фактары развіцця прававой дзяржавы, якія садзейнічаюць павышэнню ўзроўню даверу да органаў дзяржаўнай улады і яе аўтарытэту. Немалаважную ролю ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтым напрамку адыгрывае Міністэрства юстыцыі.

«Рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання праводзілася праца па пераглядзе масіва заканадаўства на прадмет яго прывядзення ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй, якая была прынятая на рэспубліканскім рэферэндуме ў лютым мінулага года. І, несумненна, прынцып сацыяльнай справядлівасці быў пакладзены ў аснову ўсёй гэтай маштабнай працы», - падкрэсліла Наталля Мікалаеўна.

З дакладам "Аб рэалізацыі плана прававой асветы грамадзян на 2021-2025 гады" выступіла намеснік начальніка ўпраўлення забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Ганна Карабельнікава.

 
Паводле інфармацыі БЕЛТА, фота Крысціны Аксёнавай
уверх