Завершаны першы цыкл навучальных стажыровак у сферы ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці
У рамках цыкла навучальных стажыровак, які праводзіцца Міністэрствам юстыцыі, для супрацоўнікаў юрыдычных службаў нарматворчых органаў, падпарадкаваных (падсправаздачных) Прэзідэнту, а таксама для спецыялістаў сістэмы Міністэрства аховы здароўя, задзейнічаных у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, 28 чэрвеня 2022 г. прайшла заключная сустрэча з прадстаўнікамі сістэмы.
У мэтах аказання метадалагічнай дапамогі дзяржаўным органам у частцы ажыццяўлення імі нарматворчай дзейнасці ў красавіку 2022 г. Міністэрствам юстыцыі быў распрацаваны алгарытм падрыхтоўкі ведамасных нарматыўных прававых актаў, на аснове якога праводзіліся стажыроўкі.
Акрамя таго, удзельнікі стажыровак мелі магчымасць у ходзе жывых зносін на прыкладзе канкрэтных прававых актаў абмеркаваць праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы пры падрыхтоўцы законапраектаў, праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і ведамасных актаў.
Правядзенне Міністэрствам юстыцыі другога цыкла навучальных стажыровак для супрацоўнікаў юрыдычных службаў нарматворчых органаў запланавана на жнівень - верасень 2022 г.
