Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

27 чэрвеня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Каліноўскі прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта на тэму "Аб арганізацыі работы па рэалізацыі органамі прымусовага выканання выканаўчых вядзенняў (у тым ліку ў бюджэтнай сферы), праблемах і спосабах іх вырашэння".

Выступаючы перад удзельнікамі пасяджэння начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Арцём Камалыеў агучыў, што ў органах прымусовага выканання Гомельскай вобласці на выкананні знаходзіцца значная частка выканаўчых дакументаў аб спагнанні запазычанасці з юрыдычных асоб, у тым ліку прадпрыемстваў агра-прамысловага комплексу.

У ходзе пасяджэння абмеркавалі праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры выкананні ўказаных выканаўчых дакументаў, а таксама прымаемых мерах па спагнанні запазычанасці ў рамках выканаўчых вядзенняў адносна сельгаспрадпрыемстваў.

У сваю чаргу намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі данёс пазіцыю Міністэрства юстыцыі па гэтай катэгорыі спагнання.

Па выніках пасяджэння было прынята рашэнне, у якім прапануецца прыняць комплекс мер, накіраваных як на зніжэнне запазычанасці прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, якая знаходзіцца на прымусовым выкананні, так і па недапушчэнні росту запазычанасці па абавязацельствах у далейшым.

Пасля чаго Сяргей Аляксеевіч наведаў аддзелы прымусовага выканання Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў і правёў сустрэчу з калектывам апарата галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. У ходзе размовы нагадаў аб няўхільным выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" і Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

У завяршэнні сустрэчы Сяргей Аляксеевіч уручыў Дыплом Пераможцу конкурсу Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу, у намінацыі "Лепшы эксперт" - намесніку начальніка аддзела прававога забеспячэння і юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкамамарозавай.

уверх