Анлайн-семінар для палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў
Міністэрствам юстыцыі ў рамках аказання інфармацыйнай і метадычнай падтрымкі некамерцыйным арганізацыям 10 красавіка 2023 г. будзе праводзіцца семінар па тэме: «Ключавыя новаўвядзенні і актуальныя пытанні дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў з улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства».
Семінар праводзіцца на бясплатнай аснове!!!
Час правядзення: з 14.30 да 16.30.
Фармат правядзення: анлайн з дапамогай сэрвісу «peregovorka.by».
Палітычным партыям і грамадскім аб’яднанням, якія жадаюць прыняць удзел у семінары, неабходна не пазней за 6 красавіка 2023 г. накіраваць у Міністэрства юстыцыі на электронны адрас dngo@minjust.by пісьмо, у якім указаць:
-
назву арганізацыі;
-
прозвішча, імя, імя па бацьку прадстаўніка(оў) арганізацыі;
-
адрас электроннай пошты (е-mail), на які ў будзе накіравана адпаведная інтэрнэт-спасылка для ўдзелу ў семінары.
Пры неабходнасці дадатковую інфармацыю адносна ўдзелу ў дадзеным семінары прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў могуць атрымаць
па тэл.200-38-77, 211-02-01 з 9.00 да 18.00 у рабочыя дні.
