Аб наведванні выпраўленчай установы Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіяй

24 чэрвеня б.г. у рамках работы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, прадстаўнікі Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіi пры Міністэрстве юстыцыі наведалі выпраўленчую ўстанову «Выпраўленчая калонія № 17» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Магілёўскай вобласці.

У ходзе наведвання выпраўленчай калоніі члены назіральнай камісіі азнаёмілася з умовамі ўтрымання асуджаных, іх харчавання, медыка-санітарнага забеспячэння, арганізацыі навучання, вольнага часу, іх маральнага і культурнага выхавання, з памяшканнямі для доўгатэрміновых спатканняў, для кароткатэрміновых сустрэч.

Станоўча была ацэнена магчымасць для асуджаных дыстанцыйнага навучання, занятасці, спартыўных спаборніцтваў, здзяйснення відэа званкоў са сваякамі, функцыянавання інтэрнэт крамы харчовых тавараў.

Акрамя асабістых размоў, з асуджанымі было праведзена анкетаванне ў адпаведнасці з зацверджанай Міністэрствам юстыцыі формай.

Скарг ад асуджаных не паступала.

Разам з тым, членамі назіральнай камісіі была адзначана неабходнасць надаць большую ўвагу працы псіхолагаў з асуджанымі, правядзенню комплексу мерапрыемстваў па фарміраванні законапаслухмяных паводзін, ўмацавання сацыяльна карысных сувязяў, мінімізацыі здзяйснення імі паўторных злачынстваў, зацікаўленасці ў атрыманні адукацыі.

уверх