Спынена дзеянне ліцэнзіі рыэлтарскай арганізацыі. Прыпынены паўнамоцтвы асобных спецыялістаў аказваць рыэлтарскія паслугі.

27 мая 2022 г. прынята рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на права аказання рыэлтарскіх паслуг, выдадзенай ТАА «Рыэлт хаус».

Рашэнню папярэднічала скарга гр-кі П. на неправамерныя дзеянні арганізацыі, у тым ліку па размяшчэнні няпэўнай рэкламы аб'ектаў нерухомай маёмасці.

П. звярнулася ў ТАА «Рыэлт хаус» па рэкламе кватэры, якая прапанавалася да найму. Для атрымання інфармацыі аб кватэры спажыўцу прыйшлося заключыць дагавор на аказанне рыэлтарскіх паслуг і аплаціць іх. П. дадзеныя ўмовы выканала, аднак з уласнікам кватэры так і не сустрэлася: па названым рыэлтарам нумары тэлефона паведамілі, што кватэра ўжо здадзена, пасля чаго тэлефон быў адключаны. Варта адзначыць, што кватэра працягвала рэкламавацца, рэклама спынена толькі пасля пачатку праверкі.

Па выніках разгляду скаргі П. прыняты меры да звароту ёй грашовай сумы, аплачанай пры заключэнні дагавора.

У той жа час у ходзе праверкі выяўлены парушэнні парадку рэкламавання ТАА «Рыэлт хаус» аб'ектаў нерухомай маёмасці, што з'явілася падставай да спынення дзеяння ліцэнзіі арганізацыі.

Так, ТАА «Рыэлт хаус» ужо трапляла ў поле зроку Міністэрства юстыцыі ў сувязі з парушэннямі патрабаванняў заканадаўства пры размяшчэнні рэкламы аб'ектаў нерухомай маёмасці: інфармацыя аб аб'ектах размяшчалася без заключэння дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг або да іх заключэння. Рэквізіты дагавораў у рэкламе аб'ектаў нерухомай маёмасці не ўказваліся, а ў асобных выпадках не адпавядалі рэчаіснасці. Арганізацыі было вынесена прадпісанне і вызначаны тэрмін для прывядзення сваёй дзейнасці ў адпаведнасць з заканадаўствам. Аднак ТАА «Рыэлт хаус» належныя вывады не зроблены. Пасля прадстаўлення паведамлення аб ліквідацыі парушэнняў, якія выклікалі за сабой выдачу прадпісання, парушэнні аналагічнага характару прадоўжаны.

Дзеянне ліцэнзіі ТАА «Рыэлт хаус» спыняецца з 30 мая 2022 г. Для скасавання дзеючых дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг спажыўцам патрэбна звярнуцца ў названую арганізацыю.

Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што пасля спынення дзеяння ліцэнзіі ТАА «Рыэлт хаус» не мае права аказваць рыэлтарскія паслугі.

На гэтыя абставіны звяртаецца асобая ўвага ў сувязі з маючымі месца выпадкамі, калі пасля спынення дзеяння ліцэнзіі арганізацыя працягвала аказваць рыэлтарскія паслугі. Да прыкладу, у мінулым годзе спынена дзеянне ліцэнзіі рыэлтарскай арганізацыі ТАА «Альфа ключ», асобныя работнікі якой, аднак, прадоўжылі ажыццяўляць рыэлтарскую дзейнасць. У дагаворах, якія заключаліся са спажыўцамі, указваліся сапраўдныя назва юрыдычнай асобы і прозвішча дырэктара. Аднак фактычна заключэннем дагавораў і наступнай работай са спажыўцамі займаліся агенты, якія раней працавалі ў штаце ТАА «Альфа ключ». Выкарыстанне падробленых дакументаў выяўлена пры разглядзе заявы грамадзяніна, які заключыў з ТАА «Альфа ключ» дагавор ужо пасля спынення дзеяння ліцэнзіі дадзенай арганізацыі. Па выніках разгляду заявы ў дачыненні вінаватай асобы ўзбуджана крымінальная справа.

З улікам выкладзенага нагадваем, што рыэлтарскія паслугі аказваюцца толькі арганізацыямі, якія маюць ліцэнзію на аказанне такіх паслуг, і дзяржаўнымі рыэлтарскімі арганізацыямі. Праверыць наяўнасць ліцэнзіі можна праз Адзіны рэестр ліцэнзій. Акрамя таго, спіс рыэлтарскіх арганізацый размешчаны на афіцыйным Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі.

Таксама міністэрствам 26 мая 2022 г. прыняты меры да асобных спецыялістаў па рыэлтарскай дзейнасці, у сувязі з парушэннямі імі заканадаўства, выяўленымі пры разглядзе зваротаў спажыўцоў рыэлтарскіх паслуг.

Так, прыпынена дзеянне ідэнтыфікацыйных пластыкавых картак рыэлтара ТАА «Рыэлт хаус» Капусцінскай Н.Б., рыэлтара ТАА «Сiльван» Хаванскай В.Л., агента па аперацыях з нерухомай маёмасцю Шапчыц В.В. за парушэнні, дапушчаныя ёй пры ажыццяўленні дзейнасці ў ТАА «Нерухомасць для ўсіх».

Да аднаўлення дзеяння картак названыя спецыялісты не маюць права аказваць рыэлтарскія паслугі.

ТАА «Сiльван» у сувязі з незабеспячэннем прытрымлівання работнікам, а менавіта: рыэлтарам Хаванскай В.Л. правіл прафесійнай этыкі спецыяліста па рыэлтарскай дзейнасці вынесена прадпісанне.

Звяртаем увагу, што забеспячэнне выканання работнікамі рыэлтарскай арганізацыі патрабаванняў заканадаўства, належнай арганізацыі работы са спажыўцамі з'яўляецца прамым абавязкам кожнага кіраўніка.

уверх