Кіраўніком дзяржавы падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці»

26 мая 2021 года Кіраўніком дзяржавы быў падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 112-З «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці».

Пры падрыхтоўцы Закона ў рамках створанай Міністэрствам юстыцыі рабочай групы было прааналізавана каля 800 прапаноў дзяржаўных органаў і грамадзян. Законам выключаны 10 артыкулаў або 24 склада злачынстваў, санкцыі па 70 складах зменены.

У прыватнасці, крыміналізуюцца: незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных данных, у тым ліку, у дачыненні да асобы або яго блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку; неаднаразовае – два і больш разоў – парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў; паўторнае на працягу года распаўсюджванне забароненай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсах. Дапаўняецца Крымінальны кодэкс і асобнымі складамі, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за экстрэмісцкую дзейнасць.

Улічваючы частыя выпадкі злачынстваў у сферы камп’ютарнай бяспекі, гэтыя ўчынкі перагледжаны Законам з улікам практыкі іх прымянення і на прадмет суадносін з іншымі «інфармацыйнымі» складамі Асаблівай часткі Крымінальнага Кодэкса. Унясенне змяненняў будзе садзейнічаць не толькі рэалізацыі прынцыпаў крымінальнага закона і крымінальнай адказнасці, але і адзiнага падыходу органаў, якія вядуць крымінальны працэс, да кваліфікацыі гэтых учынкаў.

Эфектыўная рэалізацыя Закона будзе садзейнічаць прафілактыцы злачынстваў, ўдасканаленню практыкі прымянення крымінальна-прававых нормаў, падтрыманню правапарадку ў грамадстве.

уверх