У Міністэрстве юстыцыі праведзены навучальны семінар па пытаннях падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў

6 мая 2021 г. у Міністэрстве юстыцыі адбыўся навучальны семінар для работнікаў сістэмы Міністэрства аховы здароўя, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках аказання метадалагічнай дапамогі з мэтай павышэння эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці Міністэрства аховы здароўя і падпарадкаваных яму арганізацый.

Прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі былі асветлены асобныя праблемныя аспекты, якія тычацца падрыхтоўкі Міністэрствам аховы здароўя нарматыўных прававых актаў, як ведамаснага ўзроўню, так і большай юрыдычнай сілы, а таксама праходжання імі абавязковай юрыдычнай экспертызы.

Акрамя таго, у семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Іх выступлення тычыліся пытанняў падрыхтоўкі тэхнічных нарматыўных прававых актаў, афармлення нарматыўных прававых актаў у электронным выглядзе і працы з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА).

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, якія ўзніклі ў ходзе семінара, а таксама адзначылі канструктыўны характар прапанаванага фармату мерапрыемства – для прадстаўнікоў
юрыдычнай службы і галіновых падраздзяленняў аднаго дзяржаўнага органа.

Міністэрства юстыцыі мае намер і ў далейшым працягнуць практыку правядзення падобных семінараў.

уверх