Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская прафесійная танцавальная ліга»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская прафесійная танцавальная ліга».
Мэтамі дзейнасці РГА «Беларуская прафесійная танцавальная ліга» з’яўляюцца каардынацыя намаганняў, накіраваных на садзейнічанне працэсу развіцця ўсіх відаў танцавальнага мастацтва і танцавальнага спорту, а таксама харэаграфіі ва ўсіх яе напрамках на прынцыпах вяршэнства закона, патрыятызму, маральных, эстэтычных і духоўных каштоўнасцей; садзейнічанне ажыццяўленню развіцця культурна-спартыўных сувязей і сувязей у сферы адукацыі, як унутры краіны, так і за мяжой, з арганізацыямі і іншымі асобамі ў аналагічнай сферы дзейнасці; арганізацыя і правядзенне самастойна або сумесна з дзяржаўнымі і (або) грамадскімі арганізацыямі фестываляў, конкурсаў, спаборніцтваў, кубкаў танцавальнага і харэаграфічнага мастацтва, спартыўных спаборніцтваў па розных відах танцавальнага спорту, кангрэсаў, семінараў, круглых сталоў, лекцый, майстар-класаў і г.д.; павышэнне ролі фізічнай культуры і спорту ў гарманічным развіцці асобы, здаровага ладу жыцця, фарміраванні высокай маралі, патрыятызму і любові да Радзімы.
