"Ніхто не забыты, нішто не забыта"
У сувязі з гістарычнай датай 78-годдзя з дня зняцця блакады Ленінграда 27 студзеня прайшла гарадская акцыя памяці і смутку "Ніхто не забыты, нішто не забыта", у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі.
Звяртаючыся да старшыні Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда" і прысутных на мерапрыемстве, начальнік упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Алена Кірычэнка зачытала ад імя Міністра юстыцыі памятны адрас:
«Ленінградцы перажылі найцяжэйшыя выпрабаванні і выстаялі. Большасць з іх загінулі не ад бамбёжак і артабстрэлаў, а ад голаду.
Мы не забудзем тых, хто ваяваў і загінуў, абараняючы Ленінград. Без іх барацьбы і іх ахвяр, не магло быць Перамогі, не магло б быць і нашай з Вамі сучаснасці і будучыні!
Блакада Ленінграда - адна з самых трагічных і разам з тым гераічных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 900 дзён і начэй абароны Ленінграда ў фашысцкім коле яшчэ доўга будзе ўзрушаць свет трагедыяй і гераізмам. Блакадны Ленінград жыў, ваяваў і працаваў. Гэтая гістарычная вяха Ленінграда стала сімвалам несмяротнага подзвігу і мужнасці, роўнага якому па сваёй велічы немагчыма знайсці ў сусветнай гісторыі».
Ад імя Міністэрства юстыцыі Алена Альдоўна выказала ўдзячнасць старшыні грамадскага аб'яднання за праводзімую патрыятычную працу, удзел у выхаванні падрастаючага пакалення на прыкладах подзвігу жыхароў і абаронцаў Ленінграда.
Алена Кірычэнка завяршыла свой выступ словамі: «Подзвіг блакаднікаў Ленінграда перажыве стагоддзі і назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Найніжэйшы паклон вам, здароўя і мірнага неба над галавой».
