Намеснік міністра Мікалай Старавойтаў павіншаваў калектыў Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў з юбілеем
25 чэрвеня 2022 года калектыў Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў прымаў віншаванні ў гонар 100-годдзя з дня заснавання адвакатуры Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Старавойтаў, начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дыяна Падлеская, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў.
Цёплыя словы прагучалі на адрас адвакатаў і ветэранаў Магілёўскай абласной калегіі ад прысутных гасцей.
Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Старавойтаў адзначыў, што на сучасным этапе адвакатура - дзяржаўна значны прававы інстытут. Менавіта на адвакатаў ускладзены канстытуцыйны абавязак па забеспячэнні права кожнага на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, з якім адвакаты дастойна спраўляюцца.
Уручаючы прывітальны адрас, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў выказаў упэўненасць у тым, што слаўныя традыцыі адвакатуры будуць выконвацца, беражліва захоўвацца і прымнажацца, а сваёй працай адвакаты ўнясуць дастойны ўклад у пабудову прававой дзяржавы ў нашай краіне.
На мерапрыемстве адвакатуры асаблівая ўвага была ўдзелена ветэранам, акрамя слоў падзякі, ім былі ўручаны памятныя падарункі ад Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле" ў вёсцы Буйнічы Магілёўскага раёна.
