Адбыўся рабочы візіт першага намесніка Міністра юстыцыі ў Гродзенскую вобласць 24 чэрвеня 2022 г. першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава прыняла ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім разглядаліся два пытанні: пр

24 чэрвеня 2022 г. першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава прыняла ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім разглядаліся два пытанні: праблемныя аспекты ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, дзейнасці службы "адно акно" і напрамкі яе ўдасканалення; арганізацыя работы па рэалізацыі органамі прымусовага выканання выканаўчых вядзенняў (у тым ліку ў бюджэтнай сферы), праблемах і спосабах іх вырашэння.

У ходзе пасяджэння Наталляй Філіпавай дадзена ацэнка стану арганізацыі работы службаў "адно акно" вобласці, даведзена інфармацыя аб рабоце Міністэрства юстыцыі па каардынацыі дзейнасці службы "адно акно". У якасці асноўных перспектыў развіцця гэтай сферы былі абазначаны: удасканаленне інфармацыйнага забеспячэння службы "адно акно", перавод адміністрацыйных працэдур у электронны фармат, карэкціроўка заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах і інш.

Прыняты таксама ўдзел у абмеркаванні пытання аб арганізацыі работы органаў прымусовага выканання.

Акрамя таго, у рамках візіту ў Гродзенскую вобласць Наталля Філіпава азнаёмілася з працай службы "адно акно" Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, аддзела прымусовага выканання.

уверх