Веданне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Беларусі праверылі ў пяршоўцы БРСМ Мінюста
27 ліпеня 2022 года ў Міністэрстве юстыцыі пры ўдзеле прадстаўнікоў цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" і камітэта ГА "БРСМ" Маскоўскага раёна г. Мінска адбыўся конкурс па хуткасным збіранні спілс-карт Беларусі. Мерапрыемства прымеркаванае да пастаноўкі на ўлік першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Міністэрства юстыцыі.
Перамогу сярод супрацоўнікаў Міністэрства і РУП па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" атрымалі прадстаўніцы цэнтральнага апарата ведамства Валерыя Іванова, Анастасія Сергута і Ганна Эйсмант.
