Склад "Прававога экспрэса" сёння прыбыў у горад Гомель.

На чыгуначным вакзале горада Гомеля адбылася акцыя па прававой асвеце грамадзян.

Любы жадаючы бясплатна змог атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія яго цікавяць.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел натарыусы, судовыя выканаўцы і спецыялісты сістэмы Міністэрства юстыцыі.

Жыхары горада Гомеля актыўна скарысталіся гэтай магчымасцю і да 10 гадзін прыбылі на Прывакзальную плошчу з мэтай атрымання інфармацыі па розных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі.

Пасля заканчэння акцыі прадстаўнікі першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу "Партызанская крыніца".

28 чэрвеня склад «Прававога экспрэса» сустрэне горад Магілёў!

уверх