Адбыўся рабочы візіт першага намесніка Міністра юстыцыі ў службы "адно акно" г. Мінска

27 красавіка 2022 года першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава наведала з працоўным візітам службы "адно акно" адміністрацый Кастрычніцкага, Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў у г. Мінску.

Асноўная ўвага была ўдзелена выкананню службамі "адно акно" патрабаванняў, што прад'яўляюцца заканадаўствам, у тым ліку ў святле апошніх змяненняў прававога рэгулявання парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур адносна суб'ектаў гаспадарання.

У ходзе візіту абмеркаваны пытанні арганізацыі дзейнасці службаў, іх функцыяналу і ўзаемадзеяння з насельніцтвам, кадравага забеспячэння, а таксама перспектывы развіцця і ўдасканалення работы органаў мясцовай улады па аказанні дзяржаўных паслуг грамадзянам і прадстаўнікам бізнесу.

уверх