У Жодзіне абмеркавалі лепшыя практыкі працы службаў "адно акно"
27 снежня ў Жодзіне адбыўся рэспубліканскі семінар "Лепшыя практыкі функцыянавання службаў "адно акно". Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.
Адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам мерапрыемства, першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава звярнула ўвагу, што Міністэрства юстыцыі каардынуе дзейнасць службы "адно акно" па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. «У нашай краіне вялікая ўвага надаецца дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова ўказваў усім дзяржорганам на тое, што забеспячэнне камфортных умоў работы з грамадзянамі для іх павінна быць адной з важных задач», - падкрэсліла Наталля Мікалаеўна.
"Мы імкнёмся да таго, каб абслугоўванне насельніцтва было на якасным і камфортным узроўні, каб кожны грамадзянін змог максімальна аператыўна і якасна атрымаць увесь комплекс паслуг, якія прадастаўляюць дзяржаўныя органы", - удакладніла першы намеснік Міністра юстыцыі.
Падчас семінара прайшло азнаямленне са службай "адно акно" Жодзінскага гарвыканкама.
У рамках дакладаў былі дэталёва разгледжаны актуальныя пытанні арганізацыі дзейнасці службы і працы з яе кадравым складам, перспектывы развіцця службы і ўкаранення новай версіі праграмнага комплексу "Адно акно". Увага таксама ўдзялілі пытанням выканання патрабаванняў заканадаўства аб персанальных звестках і метадам кіравання канфліктамі і стрэсавымі сітуацыямі.
У завяршэнне пленарнага пасяджэння адбылося ўзнагароджанне Падзякамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за эфектыўную арганізацыю работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і канструктыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях удасканалення работы службаў "адно акно" Бярозаўскага, Буда-Кашалёўскага, Чашніцкага раённых, Жодзінскага і Бабруйскага гарадскіх выканаўчых камітэтаў, г. Гродна і Заводскага раёна г. Мінска.
Прыемным дапаўненнем да мерапрыемства стала наведванне ўдзельнікамі семінара аднаго з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў - ААТ "БелАЗ".
Фота "Жодзiнскія Навіны"
