Сустрэча намесніка Міністра юстыцыі Сяргея Каліноўскага са студэнтамі
27 красавіка 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Каліноўскі сустрэўся са студэнтамі 3 курса юрыдычнага факультэта УА «БІП – Універсітэт права і сацыяльна – інфармацыйных тэхналогій».
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дэкан юрыдычнага факультэта Альфер Сяргей Аркадзьевіч.
У ходзе размовы са студэнтамі намеснік Міністра гаварыў аб патрыятызме і любові да Радзімы. Сяргей Каліноўскі расказаў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках Года гістарычнай памяці, у тым ліку прымаемых у нашай краіне мерах па недапушчэнні рэабілітацыі нацызму. Асобна спыніўся на дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і органаў прымусовага выканання. Адказваючы на пытанні студэнтаў, расказаў аб першым досведзе сваёй працы і дарагіх сэрцу месцах.
