Роля і месца кіраўнікоў у падтрыманні дысцыпліны, безумоўнам выкананні рашэнняў судоў і інфармацыйнай бяспекі разгледжаны на калегіі Міністэрства юстыцыі.
Дзейнасць органаў прымусовага выканання, інфармацыйная работа і рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5 ад 15 снежня 2014 г. "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" абмяркоўваліся сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі.
Улічваючы важнасць разгляданых пытанняў, якія закранаюць сферы дзейнасці цэлага шэрагу дзяржаўных органаў, на пасяджэнне калегіі былі запрошаны Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Андрэй Забара, начальнік упраўлення заканадаўства ў сферах дзяржаўнага будаўніцтва і міжнародных адносін галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Касцюкевіч і начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Генеральнай пракуратуры Юрый Гарошка.
Удзел у рабоце калегіі таксама прынялі кіраўнікі органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі. У рэжыме відэаканферэнцсувязі - начальнікі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання.
"Пытанні інфармацыйнай бяспекі, захавання дысцыпліны і законнасці знаходзяцца на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы і Урада Рэспублікі Беларусь", - адзначыў Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, адкрываючы пасяджэнне калегіі.
Кіраўнік ведамства засяродзіў увагу прысутных на тым, што дзейнасць органаў прымусовага выканання павінна быць разгледжана не толькі ў плоскасці безумоўнага выканання судовых рашэнняў, але і з пазіцыі ацэнкі эканамічнага ўкладу судовых выканаўцаў у развіццё нашай дзяржавы.
Асвятляючы ў сваім дакладзе праблемныя аспекты, намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі адзначыў неабходнасць удасканалення нарматыўнага рэгулявання ў гэтай сферы, раўнамернага размеркавання нагрузкі судовых выканаўцаў, больш паглыбленай работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Выступаючы ў якасці судакладчыка, начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Сяргей Нікель расказаў аб перспектыўных планах удасканалення штатнай структуры, арганізацыі планавання рабочага часу, удасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі органаў прымусовага выканання.
Пасля выступлення дакладчыкаў да абмеркавання разгляданых пытанняў падключыліся запрошаныя госці, якіх цікавілі праблемы арганізацыі выканаўчага вядзення, прымянення абмежавальных мер да даўжнікоў, спагнання запазычанасцей у бюджэт і г.д.
Працягнулася паседжанне калегіі разглядам пытанняў удасканалення інфармацыйнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму.
Адзначаючы важнасць гэтай сферы, кіраўнік ведамства сказаў: «Міністэрства юстыцыі займаецца сур'ёзнымі пытаннямі, якія наўпрост уплываюць на сацыяльную асобу дзяржавы і грамадскую свядомасць. Таму аб'ектыўнае і своечасовае давядзенне інфармацыі аб дзейнасці органаў юстыцыі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач у нашай паўсядзённай працы».
Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года на калегіі была адзначана ўзросшая актыўнасць органаў юстыцыі ў інфармацыйным полі. У ліку прыярытэтных напрамкаў Міністр юстыцыі ўказаў пашырэнне фармату ўзаемадзеяння са СМІ і папулярызацыю дзейнасці ведамства ў інтэрнет-прасторы. Акрамя таго, адзначыў неабходнасць больш актыўна задзейнічаць маладзёжныя арганізацыі, у тым ліку пярвічку БРСМ Мінюста, у рабоце па прававой асвеце сярод падрастаючага пакалення.
Пры разглядзе заключнага пытання аб рэалізацыі Дэкрэта нумар 5 асноўныя акцэнты былі зроблены на арганізацыі падбору і расстаноўцы кіруючых кадраў, прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў і ўзважаным падыходзе пры вызначэнні мер спагнання і заахвочвання да падначаленых.
"Гаворачы аб рэалізацыі Дэкрэта нумар 5, неабходна вызначыць ролю і месца кожнага кіраўніка ў гэтым працэсе ва ўсіх структурных падраздзяленнях Міністэрства юстыцыі", - падкрэсліў Сяргей Хаменка.
Начальнікам галоўных упраўленняў юстыцыі Міністрам было ўказана на неабходнасць правядзення сістэмнага аналізу стану дысцыпліны і законнасці ў падпарадкаваных падраздзяленнях, а таксама штогадовага разгляду на пасяджэннях калегій пытанняў рэалізацыі патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы ў гэтай сферы.