"Афармленне дэкларацыі аб даходах і маёмасці" - тэма занятку для работнікаў ЦА Міністэрства юстыцыі

25 студзеня 2023 г. у рамках мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і супрацьдзеянне карупцыі, для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі арганізаваны практычны занятак на тэму «Афармленне дэкларацыі аб даходах і маёмасці».

З існуючымі патрабаваннямі па дэклараванні звестак аб даходах і маёмасці ўдзельнікаў занятку азнаёміла галоўны дзяржаўны падатковы інспектар галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Валянціна Дранкевіч.

Аналізуючы ўстаноўленую форму дэкларацыі, работнікі пад кіраўніцтвам лектара паслядоўна абмеркавалі ўсе пазіцыі, вызначаныя для запаўнення, разгледзелі тыпавыя памылкі, якія дапускаюцца пры ўнясенні звестак. Дранкевіч В.Д. таксама падрабязна асвятліла нюансы афармлення дэкларацый у дачыненні да асоб, якія пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку, алгарытм карэктнага дэкларавання кэшбэкаў, крэдытаў, пазык і інш.
уверх