Пытанні ўдасканалення рэарганізацыі юрыдычных асоб разгледжаны ў Міністэрстве юстыцыі

23 снежня адбылося паседжанне грамадска-кансультатыўнай (экспертнай) рады па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

На абмеркаванне рады былі вынесены прапановы Міністэрства ўнутраных спраў па ўдасканаленні заканадаўства ў частцы рэарганізацыі юрыдычных асоб.

У прыватнасці, прапануецца ўстанавіць норму аб няажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі рэарганізацыі юрыдычных асоб да заканчэння 30 дзён з даты размяшчэння на вэб-партале Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў звестак аб знаходжанні юрыдычнай асобы ў працэсе рэарганізацыі, а таксама прапановы ўпаўнаважаных органаў забараніць рэгістрацыю рэарганізацыі.

Акрамя членаў рады, у пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У рамках пасяджэння адбыўся абмен думкамі прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і бізнес-супольнасці па пытаннях пошуку аптымальнага рашэння па абароне правоў крэдытораў суб'ектаў гаспадарання, якія рэарганізуюцца.

Па выніках дыскусіі прапанова Міністэрства ўнутраных спраў аб неажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі рэарганізацыі юрыдычнай асобы да заканчэння 30 дзён з даты размяшчэння звестак аб знаходжанні яе ў працэсе рэарганізацыі падтрымана.

Магчымасць рэалізацыі іншых прапаноў будзе вызначацца ў рамках работы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання".

уверх