Аб спыненні дзеяння ліцэнзіі арганізацыі, якая аказвала юрыдычныя паслугі

Міністэрствам юстыцыі 19 сакавіка 2021 г. прынята рашэнне аб спыненні з 30 сакавіка 2021 г. дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – юрыдычныя паслугі ад 7 ліпеня 2020 г. № 02240/2767, выдадзенага таварыству з абмежаванай адказнасцю «Юрмінгруп» (далей – ТАА «Юрмінгруп»).

Падставай для прыняцця гэтага рашэння паслужылі выяўленыя Міністэрствам юстыцыі факты парушэння ТАА «Юрмінгруп» заканадаўства аб ліцэнзаванні, здзейсненага на працягу 12 месяцаў запар пасля прадстаўлення ім у парадку, устаноўленым Палажэннем аб ліцэнзаванні, паведамлення аб ліквідацыі аналагічнага парушэння, а таксама ў сувязі з непаданнем пісьмовага паведамлення аб устараненні парушэнняў, якія пацягнулі за сабой прыпыненне дзеяння ліцэнзіі, і непаданнем дакументаў, якія пацвярджаюць устараненне гэтых парушэнняў.

Трэба адзначыть, што ТАА «Юрмінгруп» аказвала грамадзянам юрыдычную дапамогу, якую ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам маюць права аказваць толькі адвакаты.

уверх