Аб правядзенні конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў

У Міністэрстве юстыцыі стартаваў першы этап правядзення конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.

Дадзены конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2019 года, і прымеркаваны да дня ўтварэння прававога інстытута абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.

 

Конкурс праводзіцца па трох намініяцыях:

§ «Лепшы эксперт»;

§ «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню»;

§ «Лепшы нарматворчы орган» у дзвюх катэгорыях:

          - катэгорыя «20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год»;

          - катэгорыя «менш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год».

 

У рамках першага этапу конкурсу Міністэрствам юстыцыі ажыццяўляецца збор і абагульненне паказчыкаў работы нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу, за перыяд з 1 красавіка 2020 года па 1 красавіка 2021 года. Лепшыя з іх стануць удзельнікамі другога этапу конкурсу і прэтэндэнтамі на перамогу.

Прэтэндэнты на ўдзел у другім этапе конкурсу ў намінацыях «Лепшы эксперт» і «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» адбіраюцца галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў.

 

Першы этап конкурсу завяршаецца 7 мая 2021 года.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны на пасяджэнні конкурснай камісіі да 25 мая 2021 года.

уверх