За парушэнне заканадаўства спецыяліст па рыэлтарскай дзейнасці пазбаўлены права аказваць рыэлтарскія паслугі

18 сакавіка ц.г. прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі рыэлтара Барадаўкі Я.В. у сувязі з парушэннем ім заканадаўства і патрабаванняў да ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці. Дзеянне карткі прыпынена на 1 год: з 22 сакавіка 2021 г. па 21 сакавіка 2022 г. Да аднаўлення дзеяння карткі названы спецыяліст аказваць рыэлтарскія паслугі не мае права.

Сярод іншых парушэнняў, дапушчаных рыэлтарам, – няпоўнае адлюстраванне рыэлтарскіх паслуг, аказаных прадаўцу і ім аплачаных, у акце аказаных паслуг.

Так, Барадаўка Я.В. з'яўляўся рыэлтарам, адказным за выкананне дагавора на аказанне рыэлтарскіх паслуг па садзейнічанні ў продажы кватэры, заключанага прадаўцом з рыэлтарскай арганізацыяй. Кошт дадзеных паслуг, разлічаных згодна з патрабаваннямі заканадаўства, складаў 3% ад кошту кватэры.

Рыэлтарскія паслугі прадаўцу былі аказаны: у мэтах пошуку пакупнікоў размешчана рэклама кватэры, арганізаваны яе агляд патэнцыяльнымі пакупнікамі, узгоднены ўмовы здзелкі куплі-продажу паміж прадаўцом і падабранымі пакупнікамі, прадстаўлены інтарэсы прадаўца ў РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру», дзе паміж бакамі здзелкі заключаны дагавор куплі-продажу кватэры.

Такім чынам, згодна нормам заканадаўства і ўмовам дагавора аказаныя прадаўцу паслугі неабходна было аплачваць у працэнтных адносінах ад названай у дагаворы-куплі продажу кошту кватэры.

Паслугі прадавец аплаціў, перадаўшы грашовую суму адказнаму па дагавору рыэлтару.

Аднак на рахунак рыэлтарскай арганізацыі гэтая сума залічана не была, а ў прыкладзеным да дагавору акце аказаных паслуг рыэлтарам адлюстравана, што прадаўцу аказаны толькі паслугі па размяшчэнню рэкламы кватэры коштам 5 базавых велічынь.

Міністэрства юстыцыі ўжо звяртала ўвагу кіраўнікоў рыэлтарскіх арганізацый на шматлікія парушэнні, якія дапускаюцца пры аплаце рыэлтарскіх паслуг.

Так, пры кожнай праверцы выяўляецца вялікая колькасць дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг, па якім складаюцца акты выкананых работ з ужываннем мінімальных тарыфаў (да прыкладу, кансультацыйныя паслугі па здзелках з аб'ектамі нерухомасці – 3 базавыя велічыні, паслугі па арганізацыі і размяшчэнні рэкламы – 5 базавых велічынь). Маюць месца факты скасавання дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг прадаўцу нерухомасці без паступлення выручкі па ім. Аднак па названым у гэтых дагаворах аб'ектах нерухомасці здзелкі куплі-продажу былі ажыццяўлены.

Вышэйназваныя дзеянні прыводзяць да ўтойвання выручкі ад аказання паслуг, ухілення ад выплаты падаткаў і плацяжоў у бюджэт. Немалаважна і тое, што ў выпадку скасавання дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг з мэтай памяншэння падаткаабкладальнай сумы грамадзяне, якім такія паслугі рэальна былі аказаны, застаюцца без страхавой абароны.

У сувязі з гэтым па кожнаму выпадку парушэння парадку аплаты паслуг меры рэагавання будуць прымяняцца не толькі да рыэлтарскай арганізацыі і яе кіраўніка, але і непасрэдна да рыэлтара, які дапусціў парушэнне.

У сваю чаргу спажыўцы павінны патрабаваць, каб у актах выкананых работ поўна адбіваліся як фактычна аказаныя ім паслугі, так і памер праведзенай імі аплаты.

Даведачна: да ведама спажыўцоў на афіцыйным Iнтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі сфарміраваны і вядзецца спіс спецыялістаў, паўнамоцтвы якіх па аказанні рыэлтарскіх паслуг прыпынены. Гэтыя спецыялісты змогуць аказваць рыэлтарскія паслугі толькі пасля аднаўлення дакумента, які сведчыць іх паўнамоцтвы на аказанне паслуг, – ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі. Такое рашэнне прымаецца камісіяй па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – рыэлтарскія паслугі на падставе прадстаўлення кіраўніка рыэлтарскай арганізацыі. На перыяд прыпынення паўнамоцтваў спецыяліста яго пластыкавая картка павінна знаходзіцца на захоўванні ў кіраўніка.


уверх