Віншаванне Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі са стагоддзем адвакатуры
Паважаныя адвакаты Рэспублікі Беларусь!
Віншую вас з прафесійным святам!
100-гадовы юбілей з'яўляецца знакавай вяхой у гісторыі адвакатуры Беларусі. Станаўленне і яе развіццё ўнесла неацэнны ўклад у пабудову нашай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Сёння сістэма правасуддзя немагчыма без прафесійнай абароны ў крымінальным і грамадзянскім судаводстве. Права на юрыдычную дапамогу, прадугледжанае Канстытуцыяй, з'яўляецца неад'емным элементам развіцця грамадства. Вы як дзяржаўныя людзі стаіце на варце захавання законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб. Удзельнічаючы ў растлумачэнні заканадаўства, уносіце свой уклад у прававое выхаванне насельніцтва.
На адвакатаў ускладзена вялікая адказнасць. Сутнасць вашай штодзённай працы заключаецца ў аказанні дапамогі людзям, і для многіх з іх вынікі вашай працы маюць лёсавызначальнае значэнне.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам адвакатуры. Гэта залаты фонд прафесіі, дзякуючы якому існуе пераемнасць высокіх прафесійных і маральных традыцый.
Перакананы, што юбілейны год будзе садзейнічаць працвітанню, яшчэ большаму згуртаванню адвакацкай супольнасці Беларусі, павышэнню аўтарытэту і прэстыжу прафесіі адваката.
Жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабра вашым сем'ям, прафесійных поспехаў у імя справядлівасці і законнасці, на карысць росквіту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Няхай майстэрства, настойлівасць і зацятасць вядуць да мэты, а Феміда служыць самай мудрай дарадчыцай і вернай абаронцай.
З павагай, С.Н.Хаменка
Міністр юстыцыі
Рэспублiкi Беларусь
