Адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама – падведзены вынікі работы за мінулы год

25 студзеня цяперашняга года адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама, прысвечанае вынікам работы за 2021 год і асноўным задачам на 2022 год.

Падводзячы вынікі дзейнасці за справаздачны перыяд, намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў адзначыў, што прыярытэтнымі з'яўляюцца задачы па забеспячэнню даступнасці і павышэнню якасці аказваемых грамадзянам і прадстаўнікам бізнесу паслуг, а таксама ўкараненне інфармацыйных тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці насельніцтва і стварэнне паўнацэннага лічбавага асяроддзя.

Удзельнікі пасяджэння праінфармаваны аб праводзімых міністэрствам мерапрыемствах, накіраваных на стварэнне адзінага дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу запісаў актаў грамадзянскага стану ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады.

У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні арганізацыі выездаў натарыусаў у аграгарадкі і населеныя пункты, у якіх адсутнічаюць натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро і маюцца ўмовы для ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці. «Колькасць выездаў натарыусаў у аграгарадкі ў 2021 годзе ў параўнанні з 2020 годам узрасла, у сярэднім, у 4 разы, што з'яўляецца станоўчым вынікам работы натарыяту», - адзначыў Мікалай Старавойтаў.

Намеснікам Міністра юстыцыі таксама адзначана неабходнасць забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння органаў прымусовага выканання з дзяржаўнымі органамі, прыняцця мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці выканання выканаўчых дакументаў, павелічэння спагнання сум патрабаванняў, а таксама змяншэння колькасці паступаючых зваротаў і скаргаў.

У завяршэнне пасяджэння падрабязна спынілiся на актуальных пытаннях кадравай палітыкі, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.

уверх