Аб ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў по заявам Міністэрства юстыцыі

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у маі і чэрвені 2021 года былі пададзены заявы ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Аналітычны цэнтр «Стратэгія» і Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя жанчын-юрыстаў».

Падставай для падачы дадзеных заяў з’явілася тое, што названыя грамадскія аб’яднанні не прадстаўлялі ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на працягу трох гадоў запар (у 2019, 2020 і 2021 гг.) ва ўстаноўлены тэрмін інфармацыю аб працягу сваёй дзейнасці і іншыя звесткі, прадугледжаныя часткай шостай артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях».

У сваю чаргу, непрадстаўленне грамадскім аб’яднаннем штогадовай справаздачы аб сваёй дзейнасці з’яўляецца падставай для яго ліквідацыі па рашэнні суда ў адпаведнасці з абзацам сёмым часткі першай артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях».

Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь 23 чэрвеня 2021 года было прынята рашэнне аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя жанчын-юрыстаў», 24 чэрвеня 2021 года прынята рашэнне аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Аналітычны цэнтр «Стратэгія».

уверх