Адбыліся анлайн-кансультацыі па пытанні стварэння Міжнароднай арганізацыі медыяцыі

24 лютага прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у анлайн-кансультацыях, арганізаваных на пляцоўцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь для абмеркавання ініцыятывы кітайскага боку па стварэнні Міжнароднай арганізацыі медыяцыі.

Асноўнай мэтай гэтай ініцыятывы з'яўляецца заахвочванне да выкарыстання механізмаў медыяцыі ў вырашэнні міжнародных спрэчак.

Падчас кансультацый было адзначана, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам развіцця сістэмы вырашэння міжнародных спрэчак. У 2019 г. Беларусь падпісала Канвенцыю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб міжнародных міравых пагадненнях, дасягнутых у выніку медыяцыі, і стала адной з першых краін, якія яе ратыфікавалі.

уверх