Сустрэча работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігарам Марзалюком
25 лютага 2022 года, напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным архіве адбылася сустрэча працоўнага калектыву з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, доктарам, прафесарам, членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Ігарам Марзалюком.
Ігар Аляксандравіч абмеркаваў з работнікамі архіва змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія датычацца незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, сфер аховы здароўя і адукацыі, інстытута сям'і.
Вялікую ўвагу дэпутат удзяліў ваенна-патрыятычнаму выхаванню нашай моладзі, асноўным формам работы ў гэтым напрамку.
Ігар Марзалюк шмат часу прысвячае рабоце з архіўнымі дакументамі. Гэты досвед аказаўся вельмі карысны для сённяшняй размовы. Ён падзяліўся цікавымі і карыснымі фактамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, сваімі ўражаннямі аб праведзеных даследаваннях і перспектывай работы.
Трэба адзначыць, што сустрэчы работнікаў архіва з Ігарам Аляксандравічам набылі традыцыйны характар. На працягу апошніх гадоў неаднаразова праводзіліся падобныя мерапрыемствы з абмеркаваннем актуальных для грамадства тэм.
