Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі прымае ўдзел у 24-ым міжнародным кангрэсе судовых выканаўцаў

З 22 па 25 лістапада 2021 года ў г. Дубай праходзіць 24-ы міжнародны кангрэс судовых выканаўцаў «Кіберюстыцыя: новыя магчымасці для судовых выканаўцаў», арганізаваны Міжнародным Саюзам Судовых выканаўцаў (МССІ). 

Па запрашэнні МССІ ў кангрэсе прымае ўдзел дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у складзе начальніка галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Д.В.Каваленкі і намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння Л.М.Макарэнкі.

У рамках кангрэса арганізавана правядзенне семінараў па актуальных тэмах работы судовых выканаўцаў. Прадстаўнікі розных краін абменьваюцца вопытам арганізацыі прымусовага выканання ва ўмовах пандэміі, у тым ліку шляхам актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.  Абмяркоўваецца развіццё і ўкараненне лічбавых платформ у сферы правасуддзя і прымусовага выканання.

Акрамя таго, у ходзе мерапрыемства праводзіцца Генеральная асамблея МССІ, на якой у арганізацыю будуць прыняты новыя члены, пройдзе выбранне Пастаяннага Савета МССІ на 2021-2024 гады, а таксама будзе зацверджаны статут МССІ у новай рэдакцыі.

Узаемадзеянне з МССІ і ўдзел у кангрэсе ўяўляе значную цікавасць у сферы азнаямлення з дзейнасцю судовых выканаўцаў, асаблівасцямі развіцця прымусовага выканання ў розных краінах, абменам вопытам у мэтах далейшага ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства і работы ў гэтым напрамку ў цэлым.

уверх