Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот сустрэўся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі

23 чэрвеня 2022 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Алега Ката, намесніка Міністра юстыцыі, з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі.

Асноўнай тэмай абмеркавання стала праблематыка і асаблівасці арганізацыі прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў дзяржавы ў міжнародных судах і арбітражах. Бакі абмяняліся існуючым вопытам у гэтай сферы. Таксама былі закрануты пытанні, звязаныя з развіццём Еўразійскага эканамічнага саюза.

Па выніку сустрэчы ўдзельнікі дамовіліся аб далейшым цесным узаемадзеянні ў напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
уверх