Намеснік Міністра Мікалай Старавойтаў прыняў удзел у пасяджэнні Чачэрскага райвыканкама

24 сакавіка Чачэрскі раён Гомельскай вобласці з працоўным візітам наведалі намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў і старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў.

Кіраўнікі прынялі ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім абмяркоўваліся пытанні аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, а таксама аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі Чачэрскага раёна. Гаворачы аб грамадскай бяспецы, намеснік Міністра заявіў: "Мы абавязаны рабіць усё неабходнае, каб забяспечыць людзям нармальныя ўмовы для жыцця".

У час сустрэчы з кіраўніцтвам раёна абмяркоўвалася пытанне даступнасці юрыдычнай дапамогі, а таксама ўзаемадзеяння з інстытутам адвакатуры ў пытанні прававой асветы. У сваю чаргу Старшыня Беларускай калегіі адвакатаў запэўніў, што адвакаты гатовы аказваць любую прававую падтрымку грамадзянам. Ён таксама падкрэсліў выключную важнасць своечасовага звароту грамадзян да кваліфікаваных юрыстаў.

У рамках рабочай паездкі кіраўнікі таксама наведалі юрыдычную кансультацыю і натарыяльную кантору раёна, дзе Мікалай Міхайлавіч засяродзіў увагу на забеспячэнні даступнасці і высокай якасці абслугоўвання грамадзян і юрыдычных асоб.

У праграме візіту таксама было азнаямленне з працай службы "адно акно" і аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану Чачэрскага райвыканкама. Тут акцэнтнымі момантамі сталі стварэнне належных умоў працы работнікаў, а таксама ўкараненне ў работу сучасных лічбавых тэхналогій, што дасць магчымасць павысіць якасць паслуг.
уверх