Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот наведаў з працоўным візітам Гомельскі рэгіён

Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля, на якім разгледжаны вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў адміністрацыю ў 2022 годзе, і стан работы па выкананні адміністрацыйных працэдур у адміністрацыі.

На пасяджэнні было адзначана, што маніторынг дзейнасці службаў "адно акно" Гомельскай вобласці, праведзены ў 2022 годзе Міністэрствам юстыцыі сумесна з галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, у адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля выявіў асобныя недахопы, якія ў цяперашні час ліквідаваны.

Па выніках пасяджэння былі выпрацаваны меры па якасным разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб і паляпшэнні ўмоў функцыянавання службы "адно акно".

У рамках наведвання адміністрацыі Алег Мікалаевіч азнаёміўся з працай службы "адно акно", з дзейнасцю па дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, а таксама правёў асабісты прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства.

Пытанні грамадзян, якія звярнуліся на прыём, датычыліся дзейнасці органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, і прымусовага выканання.

Акрамя таго, былі наведаны ўстановы "Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці", "Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці" і дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь", аддзел загс адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля і натары. г. Гомеля.

У ходзе наведвання гэтых устаноў былі вывучаны пытанні арганізацыі іх работы і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
уверх