Увага палiтычных партый
Закон Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў" (далей - Закон), падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
14 лютага 2023 г. і апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, уступае ў сілу 4 сакавіка 2023 г.
Звяртаем увагу, што патрабаваннем да колькасці палітычнай партыі з'яўляецца наяўнасць у яе складзе не менш як пяць тысяч чалавек, членамі палітычнай партыі могуць быць толькі паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, у кожнай вобласці і горадзе Мінску неабходна наяўнасць арганізацыйных структур гэтай партыі. Пры гэтым патрабуецца, каб прадстаўніцтва сяброў партыі ў кожнай з гэтых тэрытарыяльных адзінак складала не менш за сто чалавек, а раённыя і гарадскія арганізацыйныя структуры былі створаны не менш як у адной трэці раёнаў кожнай з абласцей і горада Мінска.
Нормы статута палітычнай партыі павінны адпавядаць палажэнням Закона. У прыватнасці, у статуце падлягаюць указанню асноўныя мэты і задачы партыі, яе арганізацыйная структура, а таксама іншыя палажэнні, прадугледжаныя ў новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях".
Палітычная партыя, якая не адпавядае гэтым патрабаванням, мае права прыняць рашэнне аб самаліквідацыі і падаць адпаведныя дакументы ў Міністэрства юстыцыі.
14 лютага 2023 г. і апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, уступае ў сілу 4 сакавіка 2023 г.
Законам прадугледжана неабходнасць перарэгістрацыі дзейных палітычных партый, якая будзе праведзена Міністэрствам юстыцыі.На працягу трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу гэтага Закона палітычным партыям неабходна прадставіць у Міністэрства юстыцыі наступныя дакументы для іх перарэгістрацыі:
- заяву аб перарэгістрацыі палітычнай партыі, падпісаную кіраўніком палітычнай партыі ці іншай асобай, упаўнаважанай на тое ў адпаведнасці са статутам палітычнай партыі;
- пратакол пасяджэння органа, правамоцнага ўносіць змяненні і (або) дапаўненні ў статут палітычнай партыі;
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі і статут палітычнай партыі;
- статут палітычнай партыі ў новай рэдакцыі ў двух экзэмплярах, яго электронная копія;
- інфармацыя аб колькасці палітычнай партыі з дадаткам спісу членаў палітычнай партыі, у якім указаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства, месца працы (вучобы), нумар кантактнага тэлефона кожнага з членаў палітычнай партыі;
- інфармацыя аб колькасці арганізацыйных структур палітычнай партыі з указаннем іх назваў і юрыдычных адрасоў;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса палітычнай партыі.
Звяртаем увагу, што патрабаваннем да колькасці палітычнай партыі з'яўляецца наяўнасць у яе складзе не менш як пяць тысяч чалавек, членамі палітычнай партыі могуць быць толькі паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, у кожнай вобласці і горадзе Мінску неабходна наяўнасць арганізацыйных структур гэтай партыі. Пры гэтым патрабуецца, каб прадстаўніцтва сяброў партыі ў кожнай з гэтых тэрытарыяльных адзінак складала не менш за сто чалавек, а раённыя і гарадскія арганізацыйныя структуры былі створаны не менш як у адной трэці раёнаў кожнай з абласцей і горада Мінска.
Нормы статута палітычнай партыі павінны адпавядаць палажэнням Закона. У прыватнасці, у статуце падлягаюць указанню асноўныя мэты і задачы партыі, яе арганізацыйная структура, а таксама іншыя палажэнні, прадугледжаныя ў новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях".
Палітычная партыя, якая не адпавядае гэтым патрабаванням, мае права прыняць рашэнне аб самаліквідацыі і падаць адпаведныя дакументы ў Міністэрства юстыцыі.
Дакументы для перарэгістрацыі, якія не падалі ў Міністэрства юстыцыі, і не прынялі рашэнне аб самаліквідацыі ў трохмесячны тэрмін пасля ўступлення ў сілу Закона, палітычныя партыі будуць падлягаць ліквідацыі на падставе рашэнняў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па іскавых заявах Міністэрства юстыцыі.
