Заняткі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для школьнікаў на базе Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці

19 студзеня 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» адбыліся заняткі «Нацысцкая палітыка генацыду, рабавання і гвалту. 1941–1944» для вучняў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п. Дамачава» ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Для правядзення заняткаў была арганізавана выстава дакументаў, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Брэстчыны.

Дырэктар архіва Карапузава А.Г. расказала пра дакументы нямецкіх акупацыйных органаў кіравання перыяду 1941-1944 гг., якія захоўваюцца ў архіве, дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненага імі ўрону па Брэсцкай вобласці, якія служаць каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі Брэста.

У рамках занятку таксама выступіла загадчыца кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна», кандыдат гістарычных навук, дацэнт Пашковіч А.І.

Акрамя таго, школьнікам была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны пазнаёміліся з яго працай, наведалі лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, архівасховішча, музей гісторыі архіва, даведаліся аб рэжымах захоўвання дакументаў і іх складзе.

уверх