Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
23 снежня 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена атэстацыя адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў, разгледжана пытанне аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:
аб адпаведнасці адвакатаў Касцяневiч А.Л., Пуцыла У.Р., Рыбак А.Р., Травiцкай А.А. патрабаванням заканадаўства;
аб няпоўнай адпаведнасці адваката Цiлькiнай Н.С. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі;
аб немагчымасці выканання адвакатам Некрашэвiч Н.В.сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
У сувязі з прынятым 25 лiстапада 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннем аб немагчымасці выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі прыняты рашэннi аб магчымасці спыненні дзеяння ліцэнзій у дачыненні Аляксеевай Н.А., Бялова А.Ц. i Ванцовiч Н.Л.
