Першае пасяджэнне Базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы натарыяльнай дзейнасці

Першае пасяджэнне Базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы натарыяльнай дзейнасці прайшло сёння ў Мінску ў сценах Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ад беларускага боку прынялі ўдзел старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка, начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Наталля Жукава, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Аляксандр Басалыга. Таксама ў рэжыме відэаканферэнцсувязі ў пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Расіі і Таджыкістана. Ад Выканаўчага камітэта СНД дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік Старшыні Леанід Анфімаў.

У асноўны парадак дня ўвайшлі пытанні стварэння Грамадскай рады пры Базавай арганізацыі, зацвярджэнне яе складу і Палажэння.

Увага ўдзельнікаў пасяджэння ўдзелена абмеркаванню плана работы арганізацыі на 2022-2023 гады. У ліку асноўных напрамкаў дзейнасці на названы перыяд вызначаны арганізацыя збору і аналіз інфармацыі аб рэалізацыі і практыцы выканання ў рамках натарыяльнай дзейнасці Мінскай (1993 год) і Кішынёўскай (2002 год) канвенцый аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

У другім паўгоддзі бягучага года запланавана правядзенне Круглага стала на тэму: "Удзел натарыусаў у рабоце па прававой асвеце насельніцтва, інфармаванні грамадзян аб паслугах натарыуса з мэтай забеспячэння абароны іх правоў і законных інтарэсаў" (у фармаце відэаканферэнцсувязі).

У перспектывах на наступны год – стварэнне электроннага рэсурсу асноўных нарматыўных прававых актаў па пытаннях натарыяту краін, якія падпісалі рашэнне аб стварэнні базавай арганізацыі, з прадастаўленнем доступу да іх натарыусаў названых краін.

Акрамя таго, запланаваны навучальныя мерапрыемствы ў сферы натарыята, прыняцце мер па ўдасканаленні ўзаемадзеяння на міждзяржаўным узроўні, у тым ліку па выкананні ў рамках натарыяльнай дзейнасці просьбаў аб прававой дапамозе.

У другой палове дня тэму інфарматызацыі натарыята абмяркоўвалі ў Міністэрстве юстыцыі на працоўнай сустрэчы прадстаўнікоў натарыятаў дзяржаў-удзельніц СНД.

У пачатку сустрэчы з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў. Ён расказаў аб асноўных напрамках удасканалення натарыяльнай дзейнасці, перспектывах пашырэння кампетэнцыі натарыусаў і сацыяльнай накіраванасці натарыята ў Беларусі. Намеснік Міністра адзначыў, што Беларуская натарыяльная палата, атрымаўшы статус Базавай арганізацыі, актыўна ўключылася ў работу па рэалізацыі сваіх функцый, пацвярджэннем чаго з'яўляюцца сённяшнія мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў натарыяльнай сферы краін Садружнасці.

У ходзе сустрэчы сваім вопытам у сферы цыфравізацыі падзяліліся прадстаўнікі натарыяльных палат Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Свярдлоўскай і Чэлябінскай абласцей Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Узбекістан.

Найбольшую цікавасць удзельнікі сустрэчы праявілі ў ходзе выступленняў расійскіх калег, якія маюць вопыт укаранення інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць натарыусаў з 2014 года.

Толькі з 2020 года пачалося інтэграванне інфармацыйных сістэм у дзейнасць натарыяльнай палаты Кыргызскай Рэспублікі. Пры гэтым шэраг іх дасягненняў уяўляе цікавасць у тым ліку і для нашай краіны.

Пасля завяршэння сустрэчы ўсімі ўдзельнікамі былі выказаны словы падзякі беларускім калегам за прыцягненне высокакваліфікаваных спецыялістаў у асвятленні пытанняў, што цікавяць, і выказана ўпэўненасць у тым, што атрыманы ў ходзе сённяшняга мерапрыемства вопыт будзе выкарыстаны для ўдасканалення дзейнасці натарыята.

уверх