Праведзены семінар для юрыдычных службаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Гродзенскай вобласці па пытаннях мясцовай нарматворчасці

Сёння, 24 лютага 2022 года, праведзены семінар для юрыдычных службаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Гродзенскай вобласці па пытаннях падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы рашэнняў органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

У семінары прынялі ўдзел першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава і начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Мiнiстэрства юстыцыі Валянціна Якімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Юргель, а таксама работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і зацікаўленыя прадстаўнікі органаў мясцовага кіравання і самакіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Ва ўступным слове Наталля Філіпава падкрэсліла значнасць метадалагічнага суправаджэння Міністэрствам юстыцыі мясцовай нарматворчасці, паказала на неабходнасць адзінага разумення ўсімі ўдзельнікамі нарматворчага працэсу падыходаў да падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў.

Звяртаючыся да прысутных на семінары, першы намеснік Міністра асобна адзначыла важнасць палітычных падзей, якія адбываюцца ў дзяржаве, грамадзянскі абавязак кожнага прыняць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме па змяненнях у Канстытуцыю.

У рамках семінара разгледжаны агульныя пытанні правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы рашэнняў органаў мясцовага кіравання і самакіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а таксама сістэмныя праблемы, якія ўзнікаюць у ходзе яе правядзення.

Заслуханы даклады намесніка начальніка - начальніка аддзела абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў і іншых прававых пытанняў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вольгі Рудой і начальніка аддзела прававога забеспячэння галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Вольгі Касіла па пытаннях правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы і падрыхтоўкі рашэнняў абласнога выканаўчага камітэта.

Па выніках праведзенага семінара супрацоўнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам дадзены рэкамендацыі аб удасканальванні работы па падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў і правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы.

уверх