Намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў сустрэўся са студэнтамі БДЭУ

23 лістапада 2022 г. намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў правёў сустрэчу са студэнтамі факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У ходзе выступлення Мікалай Міхайлавіч расказаў навучэнцам аб структуры і асноўных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі. Падрабязна спыніўся на спецыфіцы працы адвакатаў, натарыусаў, працаўнікоў органаў загс. Акцэнтаваў увагу студэнтаў на задачах па ўдасканаленні заканадаўчай базы, якія стаяць перад міністэрствам, з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на рэферэндуме ў лютым 2022 года.

Намеснік Міністра юстыцыі падкрэсліў глыбокую гістарычную аснову і ўнікальнасць вопыту нашай рэспублікі па стварэнню новага органа народаўладдзя - Усебеларускага народнага сходу. Праінфармаваў студэнтаў аб рабоце над законапраектамі "Аб грамадзянскай супольнасці" і "Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў", якія закліканы вызначыць прававыя асновы партыйнага будаўніцтва і далейшага развіцця грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне.

Мікалай Старавойтаў асабліва адзначыў, што ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца комплексная работа па захаванні гістарычнай памяці і патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, першачарговую ўвагу пры гэтым удзяляючы ўзаемадзеянню з моладдзю.

На заканчэнне мерапрыемства намеснік Міністра юстыцыі адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў, якія датычыліся тэм, а таксама прафесійных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да работнікаў міністэрства, магчымасці праходжання практыкі і працаўладкавання.

Навучэнцы і кіраўніцтва факультэта выказалі падзяку Мікалаю Міхайлавічу за праведзеную размову і адзначылі вялікую інфармацыйную і практычную карысць такіх сустрэч.

уверх