У Міністэрстве юстыцыі праведзены конкурс сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў
У Міністэрстве юстыцыі падведзены вынікі штогадовага конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.
Конкурс праводзіўся па трох намінацыях:
"Лепшы нарматворчы орган";
"Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню";
"Лепшы эксперт".
Конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях вызначаны пераможцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі, і прызёры, якія ўзнагароджваюцца пахвальнымі водгукамі.
У намінацыі "Лепшы нарматворчы орган" пераможцамі былі прызнаны:
у катэгорыі "20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
у катэгорыі "менш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
У намінацыі "Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню" пераможцам стаў Валожынскі раённы Савет дэпутатаў і Валожынскі раённы выканаўчы камітэт;
Пераможцам у намінацыі "Лепшы эксперт" названа Марозава Вольга Міхайлаўна, намеснік начальніка аддзела прававога забеспячэння і юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пахвальных водгукаў удастоены:
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган":
у катэгорыі "20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
у катэгорыі "менш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь;
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню" - Салігорскі раённы Савет дэпутатаў і Салігорскі раённы выканаўчы камітэт, Горацкі раённы Савет дэпутатаў і Горацкі раённы выканаўчы камітэт.
Падчас пасяджэння Мінскага аблвыканкама першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава ўручыла ўзнагароды пераможцам і прызёрам Мінскай вобласці.
Узнагароды ў намінацыі "Лепшы нарматворчы орган" былі ўручаны на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі па пытаннях аб якасці нарматворчай дзейнасці ў сістэме Урада.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых прафесійных дасягненняў і поспехаў у нарматворчай дзейнасці!
