Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прадставіў праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці»

22 снежня Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка на шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадставіў праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», які быў адобраны членамі Савета Рэспублікі.

Нормы праекта Закона накіраваны на забеспячэнне захавання натарыусамі, упаўнаважанымі службовымі асобамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, службовымі асобамі загранустаноў, Беларускай натарыяльнай палатай заканадаўства аб персанальных даных.

Праектам удакладняюцца паўнамоцтвы на выпатрабаванне і атрыманне натарыусам ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і натарыусаў, у тым ліку з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку, звестак і (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці.

Выключаецца тэрытарыяльны прынцып пасведчання дагавора аб іпатэцы зямельнага ўчастка. Гэта змяненне дазволіць грамадзянам і юрыдычным асобам звяртацца за пасведчаннем дагавораў аб іпатэцы зямельнага ўчастка да любога натарыуса краіны незалежна ад месца знаходжання зямельнага ўчастка.

Таксама выключаецца неабходнасць праверкі натарыусам заканчэння тэрміну прад'яўлення выканаўчага надпісу да прымусовага выканання пры ўстанаўленні ў дачыненні даўжніка або спагнанніка па выканаўчым надпісе факта правапераемства, змянення наймення юрыдычнай асобы, змянення прозвішча, уласнага імя і (або) імя па бацьку грамадзяніна. Устанаўленне натарыусам гэтых фактаў будзе ажыццяўляцца пры ўмове, што прадстаўленыя дакументы адпавядаюць заканадаўству і пацвярджаюць бясспрэчнасць патрабавання спагнанніка (правапераемніка спагнальніка) да даўжніка (правапераемніка даўжніка).

Прапанаванае змяненне накіравана на забеспячэнне магчымасці рэалізацыі правоў і абавязкаў адпаведна правапераемнікаў спагнальнікаў і даўжнікоў.

Праектам Закона ўдакладняецца парадак выдачы натарыусам пасведчання аб праве ўласнасці на долі ў маёмасці, нажытай мужам і жонкай у перыяд шлюбу, які дазваляе скараціць тэрміны яго атрымання грамадзянамі.

Прапанаваныя праектам Закона змяненні накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама дзяржаўных інтарэсаў.

                                   Фота з сайта БЕЛТА

уверх