Пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння па праекту "Летапіс Беларусі" абмяркоўваліся сёння ў Міністэрстве юстыцыі

Сёння ў Міністэрстве юстыцыі пад старшынствам намесніка Міністра Алега Ката адбылася рабочая нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння па праекту "Летапіс Беларусі" з прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Удзельнікам сустрэчы былі прадстаўлены праекты Інтэрнет-партала "Летапіс сучаснай беларускай дзяржавы" і тэматычных відэаролікаў, прысвечаных памятным датам у гісторыі Беларусі.

Намеснікам Міністра юстыцыі была дадзена магчымасць выказаць сваё меркаванне па развіццю праекта кожнаму ўдзельніку рабочай групы. Прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў былі выказаны рацыянальныя прапановы па напаўненні Інтэрнет-партала, прадстаўленні матэрыялаў для тэлебачання і друкаваных выданняў, і арганізацыі ўзаемадзеяння ў ходзе работы над праектам.

Але ўсе прысутныя сышліся ў меркаванні, што дакументальны летапіс сучаснай беларускай дзяржавы павінен быць не толькі адаптаваны для выкарыстання ў адукацыйным працэсе, але і стаць сапраўды нацыянальным праектам, які аб'ядноўвае народ Беларусі ў мэтах захавання гістарычнай памяці, нацыянальнай свядомасці, культуры і традыцый.

уверх