Камянец і Жабінка сёння ў цэнтры ўвагі Сяргея Хаменкі
У другі дзень рабочага візіту ў Брэсцкі рэгіён Сяргей Хаменка наведаў арганізацыі Камянца і Жабінкі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі.
У Камянцы Міністр азнаёміўся з арганізацыяй працы аддзела загс райвыканкама. У начальніка аддзела Вольгі Жыгальскай пацікавіўся запатрабаванасцю паслугі па выязной рэгістрацыі шлюбу. Па словах Вольгі Мікалаеўны, летась такой паслугай скарысталіся восем пар, у гэтым годзе - пакуль толькі адна. Міністр юстыцыі таксама звярнуў увагу на работу па цыфравізацыі запісаў актаў грамадзянскага стану, якія захоўваюцца толькі на папяровых носьбітах.
Потым кіраўнік ведамства наведаў аддзел прымусовага выканання і натарыяльную кантору, дзе вывучыў арганізацыю работы з насельніцтвам. На сустрэчы з калектывамі абмеркаваў бягучыя пытанні дзейнасці, у тым ліку, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і супрацоўніцтва натарыусаў з выканаўчай уладай на месцах. Ён акцэнтаваў увагу кіраўніцтва ВПІ на безумоўным выкананні рашэнняў судоў. Звяртаючыся да натарыусаў, падкрэсліў важнасць правядзення прыёмаў і стварэнне камфорту ў рабоце з грамадзянамі.
У Жабінцы пры наведванні аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама кіраўнік Міністэрства азнаёміўся з умовамі працы, ацаніў утульнасць і ўбранне залы для ўрачыстых цырымоній. Сяргей Мікалаевіч пацікавіўся ў начальніка аддзела загс Галіны Аксюцік арганізацыяй навучання работнікаў сельвыканкамаў па пытаннях рэгістрацыі шлюбаў.
Размаўляючы з калектывам юрыдычнай кансультацыі Жабінкаўскага раёна, Міністр юстыцыі пацікавіўся наяўнымі праблемнымі пытаннямі. Падкрэсліў вялікую адказнасць адваката перад людзьмі і дзяржавай у частцы забеспячэння і абароны законных правоў і свабод чалавека, выхавання павагі да закону і правапарадку.
У адпаведнасці з планам працоўнай паездкі Сяргей Хаменка азнаёміўся з дзейнасцю аддзела прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна. Тут кіраўнік ведамства дэталёва вывучыў умовы размяшчэння работнікаў, абмеркаваў пытанні дзейнасці, у тым ліку звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў. Ён акцэнтаваў увагу кіраўніцтва аддзела на безумоўным выкананні рашэнняў судоў.
