Савянок Іна прызначана начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама
У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Брэсцкага аблвыканкама ад 19 красавiка 2021 г. № 40-рк Савянок Іна Леанідаўна прызначана начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
20 красакавіка 2021 года павіншавалі і прадставілі калектыву Іну Леанідаўна ўжо на новай пасадзе ў яе першы працоўны дзень старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.
Савянок І.Л. не новы чалавек у ўпраўленні і працавала на пасадзе першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама з 2014 года, а ў самым упраўленні з 2008 года.
Віншуючы Іну Леанідаўну, Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі адзначыў яе асабісты прафесіяналізм і пажадаў поспехаў у працы. Асобна Міністр спыніўся на ключавых накірунках, якія патрабуюць самай пільнай увагі і далейшага ўдасканалення: працы з кадрамі і насельніцтвам, даступнасці адміністрацыйных працэдур і паслуг для грамадзян у рамках курыруемых напрамкаў, на пытаннях арганізацыі дзейнасці службаў «адно акно», нарматворчасці, прававой асветы і інш.
У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Савянок Іна падзякавала ўсім за падтрымку і давер, а таксама выказала надзею на эфектыўную і плённую працу.
