Удасканалены парадак правядзення крыміналагічнай экспертызы праектаў актаў заканадаўства
18 сакавіка 2021 года выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 112 «Об изменении указов Президента Республики Беларусь», які прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2007 г. № 244 «О криминологической экспертизе».
Асноўнай мэтай выдадзенага Указа з’яўляецца ўдасканаленне інстытута крыміналагічнай экспертызы з улікам практыкі прымянення, прывядзенне ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі.
Указам вызначаны крытэрыі ацэнкі рызык крымінагеннага характару пры правядзенні крыміналагічнай экспертызы, якія дазваляюць адмежаваць яе ад абавязковай юрыдычнай экспертызы.
У мэтах аператыўнай падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў Указам скарочаны агульны тэрмін правядзення крыміналагічнай экспертызы з дзесяці да сямі рабочых дзён, па тэрміновых праектах – да аднаго працоўнага дня, аптымізаваны механізм ліквідацыі заўваг, якія выказваюцца Навукова-практычным цэнтрам праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па выніках крыміналагічнай экспертызы.
Асобныя палажэнні Указа накіраваны на ўдакладненне:
пераліку дакументаў, якiя прыкладаюцца да праекта нарматыўнага прававога акта для правядзення крыміналагічнай экспертызы;
парадку правядзення крыміналагічнай экспертызы ў адносінах да ведамасных актаў, а таксама законапраектаў, падрыхтаваных да разгляду Палатай прадстаўнікоў;
выпадкаў, калі крыміналагічная экспертыза праектаў нарматыўных прававых актаў не праводзіцца.
Рэалізацыя Указа будзе садзейнічаць аптымізацыі працэсу падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама павышэнню эфектыўнасці прымаемых актаў заканадаўства.
