Віншаванне Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі з надыходзячымі Новым годам і Калядами
Паважаныя калегі, прадстаўнікі юрыдычнай супольнасці Рэспублікі Беларусь!
Дарагія ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам і Калядамі!
Падводзячы вынікі мінулага года, трэба адзначыць, што для сферы юстыцыі ён быў працаёмкім і знакавым. Рэспубліканскі рэферэндум і канстытуцыйная рэформа, якая атрымала свой старт, сталі важнай вяхой у жыцці нашай дзяржавы. Неацэнны ўклад кожнага з вас у працэсы ўдасканалення заканадаўства, забеспячэння вяршэнства права, абароны законных інтарэсаў грамадзяніна, грамадства і дзяржавы.
Адыходзячы год, прысвечаны захаванню гістарычнай памяці нашага народа, паслужыў штуршком да небывалага ўздыму патрыятычнага руху ў краіне, актывізацыі архіўнай галіны па пошуку і захаванні дакументальных сведчанняў гераічнага мінулага нашага народа, бясчынстваў і злачынстваў захопнікаў на беларускай зямлі.
У новым годзе нас чакае працяг вялікай і адказнай працы, распачатай у годзе адыходзячым. Перакананы, што толькі ўсе разам мы здольныя захаваць нашу Радзіму - Рэспубліку Беларусь, яе духоўныя каштоўнасці, культуру і традыцыі, памяць і заваёвы папярэдніх пакаленняў. А ваш прафесіяналізм, працавітасць і высокая самааддача дазволяць справіцца з пастаўленымі задачамі і новымі планамі.
Дарагія сябры! Няхай Новы год увасобіць у жыццё ўсе вашы задумы, стане годам новых здзяйсненняў і перамог! Міру, здароўя, удачы, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Міністр юстыцыі С.Н.Хаменка
