Міністэрствам юстыцыі працягнуты маніторынг дзейнасці службы "адно акно"

23 жніўня 2022 г. начальнік упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" Таццяна Салдатава-Талстова наведала службу "адно акно" Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці.

Падчас візіту адбыліся зносіны з кіраўніком спраў Рэчыцкага райвыканкама Святланай Пташнік і работнікамі службы на прадмет праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у працэсе арганізацыі дзейнасці службы, а таксама мер, якія прымаюцца для іх вырашэння.

Вывучаны ўмовы размяшчэння службы "адно акно", арганізацыя працоўных месцаў яе работнікаў, месцаў чакання і прыёму грамадзян.
уверх